Адкрыццё выставы графікі «Афорт» з музейнага збору Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка

У Мастацкай галерэі адкрылася выстава графікі «Афорт» з музейнага збору Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

Афорт — разнавіднасць друкаванай графікі, гравюры на метале, заснаванай на тэхналогіі глыбокага друку. Дазваляе атрымліваць адбіткі з друкаваных формаў («дошак») у працэсе работы па стварэнні малюнка, на якіх вырабляецца пратраўліванне паверхні друкарскай формы кіслотамі.

У малой зале галерэі прадстаўлены 18 графічных твораў вядомых беларускіх мастакоў: Аляксандры Паслядовіч, Міхаіла Барздыкі, Георгія Паплаўскага, Леаніда Анцімонава, Міхаіла Сеўрука і інш. Творам беларускіх мастакоў-графікаў уласцівы мастацкая і тэхнічная дасканаласць, глыбіня вобразаў і пачуццяў. Выстава дазваляе гледачам бліжэй пазнаёміцца са старажытным мастацтвам афорта, якое вядома з пачатку XVI стагоддзя. Да нашых дзён афорт застаецца адной з галоўных тэхнік гравюры і найбольш загадкавым, складаным і тэхнічным відам друкаванай графікі.

Запрашаем на выставу, якая будзе працаваць да 30 лістапада 2025 года.

25