Май Вольфавіч Данцыг #мастакі_нашай_краіны

#мастакі_нашай_краіны

У гэтым годзе споўнілася 95 гадоў з дня нараджэння Мая Вольфавіча Данцыга, беларускага жывапісца, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў і народнага мастака Беларусі.

Май мог бы стаць услаўленым скрыпачом, але ўсе планы пераблытала вайна. Разам з іншымі бежанцамі сям'я аказалася ў горадзе Ульянаўску. Сям'я перажыла жудасны голад. Да моманту вяртання ў Мінск у 1944 годзе ў Мая Данцыга склалася яснае жаданне стаць мастаком.

Мая Данцыга па праве называлі партрэтыстам Мінска. Усё сваё жыццё мастак пісаў гарадскія краявіды, натурай для якіх служылі найбольш цікавыя, значныя і жывапісныя мясціны беларускай сталіцы.

За гады творчасці Маем Данцыгам, паводле слоў самога майстра, створана больш за 100 жывапісных палотнаў, 100 эцюдаў і 100 графічных работ. Карціны майстра захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, у Музеі рускага мастацтва ў Мінеапалісе.

174