#памяцьбудзежыць
Канцлагер Трасцянец - найбуйнейшы на акупіраванай нацыстамі тэрыторыі СССР. Ён быў створаны восенню 1941 года за 10 км ад Мінска. Сюды траплялі савецкія ваеннапалонныя і яўрэі. Двойчы на тыдзень у лагер прыязджалі эшалоны з замежнікамі - яўрэямі Чэхаславакіі, Польшчы, Аўстрыі, Францыі, Германіі.
Начальства аб'екта адрознівалася звярынай жорсткасцю. Намеснік каменданта Тош асабіста збіваў зняволеных палкамі і любіў з'яўляцца на публіцы ў суправаджэнні вялізнага сабакі.
Сілкаванне вязняў было бедным. Штодня кармілі супам, прыгатаваным з адходаў. Таксама выдавалася каля 150 г хлеба і чай. Людзі, якія займаліся катаржнай працай, у роспачы елі сабак.
Вязні Трасцянца былі вызвалены летам 1944 года. Расследаваннем злачынстваў, якія адбыліся ў канцлагеры, занялася Надзвычайная дзяржаўная камісія па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У выніку расследавання было выяўлена 34 магільныя ровы,даўжыня некаторых з іх дасягала 50 метраў.