Лекцыя-рэквіем «Рэха Чарнобыля»

Напярэдадні 39-й гадавіны тэхнагеннай катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ва ўстанове "Добрушскі раённы краязнаўчы музей" адбылася лекцыя-рэквіем "Рэха Чарнобыля".

Увага ў навучэнскай моладзі была прыкавана да тэмы катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, яе прычын і наступстваў як для ўсяго Добрушскага краю ў цэлым, так і Гомельскага рэгіёну ў прыватнасці.

Шмат гадоў прайшло пасля страшнай падзеі, якая шакіравала ўвесь свет. Водгаласы гэтай катастрофы стагоддзя яшчэ доўга будуць вярэдзіць душы людзей, а яе наступствы яшчэ не раз закрануць чалавека.

На мерапрыемствы для хлопцаў была прадстаўлена інфармацыя аб аварыі, у тым ліку відэаматэрыялы, фатаграфіі, якія ілюструюць катастрафічныя вынікі пры халатным стаўленні ў адносінах да «мірнага атама», які пры адным няслушным чалавечым дзеянні з лёгкасцю становіцца варожым салдатам для навакольнай прасторы.

232