
У 2025 годзе святкуюць 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Таму ў нашым музеі актыўна наведваюць выставу, прысвечаную генацыду, каб не забываць, праз якія пакуты прайшоў савецкі народ.
25 красавіка 2025 г. вучні 3 класа ДУА “Гудзевіцкая сярэдняя школа” наведалі выставу “Ахвяры жудаснай вайны”. Дзеці ўважліва і сур’ёзна аднесліся да аповеда экскурсавода пра генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
27 красавіка 2025 г. музей наведала сям'я. Не засталіся абыякавымі ў час экскурсіі па выставе “Ахвяры жудаснай вайны” юныя экскурсанты, бо іх прадзядуля змагаўся з ворагам у гады Вялікай Айчыннай вайны.