Праект «Сядзіба: гісторыя, падзеі, людзі»

Добры дзень, дарагія сябры!

Рады сустрэчы на нашых старонках!

Сябраваў Напалеон Орда і з Адамам Міцкевічам, у доме якога быў частым госцем. Іграў на фартэпіяне ў чатыры рукі свае творы з яго жонкай Цэмнай Шыманоўскай, а таксама акампанаваў яму падчас імправізацый. Садзейнічаў выхаду у свет лекцыі Міцкевіча аб славянскіх літаратурах.

Рамантычна выглядае прысяга сяброў Міцкевіча: Ф. Шапэна, Н. Орды, Ю. Славацкага, Л. Мераслаўскага, Ф. Гаўронскага, Л. Набіляка, якую яны прынеслі 25 снежня 1840 года. “…захаваем ў сваіх сэрцах дарагую памяць пра сяброўства і прысягаем на адданасць вечнай любові паміж намі”. Падобныя клятвы маглі даць людзі светлыя, якія на пакручыстых жыццёвых дарогах, не згубілі юнацкай чысціні і ўзнёсласці.

Праз год пасля смерці Адама Міцкевіча Напалеон Орда вярнуўся на Бацькаўшчыну, пабываў у радавым гняздзе сябра і пакінуў нашчадкам замалёўку гэтага гістарычнага месца.

267